BE RU EN

Магнус Карлсэн абараніў тытул чэмпіёна свету ў шахматах

  • 28.11.2018, 21:57

Нарвежскі гросмайстар трэцім разам абараніў тытул чэмпіёна свету.

Матч за шахматную карону, які праходзіў у Лондане з 9 лістапада, завяршыўся перамогай нарвежскага гросмайстара Магнуса Карлсэна над Фабіяна Каруянам з ЗША на тай-брэйку. Усе 12 асноўных партый у матчы прынеслі нічыйны вынік (6:6). У хуткія шахматы нарвежац выйграў тры партыі запар, паведамляе РБК.

У 12 класічных партыях кантроль часу складае 1 гадзіну 40 хвілін на 40 хадоў. Пасля гэтага кожнаму са спаборнікаў дадавалася па 50 хвілін на 20 хадоў, а далей яшчэ па 15 хвілін да канца партыі з даданнем 30 секунд на кожны ход, пачынаючы з першага. У рамках тай-брэйка адбыліся чатыры партыі з кантролем часу 25 хвілін з даданнем 10 секунд за кожны ход.

Карлсэн здабыў тытул чэмпіёна свету ў шахматах у 2013 годзе, у індыйскім Чэнае адабраўшы карону ў мясцовага шахматыста Вішванатана Ананда. Праз год яны зноў згулялі ў матчы за чэмпіёнскі тытул - гэтым разам у Сочы, - і перамогу зноў атрымаў нарвежац.

У лістападзе 2016 года Карлсэн другім разам абараніў свой тытул, у Нью-Ёрку адолеўшы на тай-брэйку Каракіна. 12 класічных партый завяршыліся ўнічыю (6:6). На тай-брэйку Карлсэн выйграў дзве партыі ў хуткія шахматы з чатырох, не саступіўшы ніводнай з іх (3:1).

Каруана ў сакавіку 2018 года перамог прэтэндэнтаў на турніры, які прайшоў у Бэрліне. У 14 партыях амерыканскі гросмайстар набраў дзевяць балаў.

Апошнія навіны