У Крамлі адрэагавалі на скасаванне сустрэчы Трампа і Пуціна
- 29.11.2018, 21:56
Прэс-сакратар Пуціна прачытаў аб скасаванні сустрэчы ў твітэры Трампа.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не атрымліваў афіцыйнага пацвярджэння скасавання сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна на палях саміту Вялікай дваццаткі (G20) у Аргентыне.
«Мы ляцім у Аргентыну. Пакуль бачылі толькі твіт і СМІ [аб скасаванні Трампам сустрэчы з Пуціным]. Афіцыйнай інфармацыі не маем», - цытуе яго заяву ТАСС.
Са слоў прадстаўніка Крамля, калі Трамп сапраўды скасаваў сустрэчу з Пуціным, то ў прэзідэнта РФ будзе «пара дадатковых гадзін у праграме для карысных сустрэч на палях саміту».
Нагадаем, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп скасаваў сустрэчу з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным праз захоп расейцамі караблёў і асабовага складу ВМС УС Украіны ў Керчанскім праліве.
Расейскія сілавікі захапілі два малыя браняваныя артылерыйскія катэры Бердзянск і Нікапаль і рэйдавы буксір Яны Капу і 24 вайскоўцаў ВМС УС Украіны 25 лістапада ў раёне Керчанскага праліва.