BE RU EN

Захараў: Баранаў будзе галоўным трэнерам менскага «Дынама»

  • 3.11.2018, 21:41

Галоўны трэнер «Юнацтва» заявіў, што Аляксей Баранаў ужо падпісаў кантракт з «зубрамі».

Галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў расказаў, чаму трэнер Аляксей Баранаў адсутнічаў на матчы экстралігі супраць U-20.

- Чаму сёння ў трэнерскім штабе «Юнацтва» адсутнічаў Аляксей Баранаў?

- Ён падпісаў з менскім «Дынама» кантракт, таму яго не было. Нам сказалі, што калі гэтая гульня будзе прайграная, ён будзе галоўным трэнерам менскага «Дынама», - сказаў Захараў.

Нагадаем, менскае «Дынама» сёння прайграла «Барысу».

Апошнія навіны