BE RU EN

Трамп: Сустрэчу з Пуціным скасаваў праз дзеянні РФ у Керчанскім праліве

  • 30.11.2018, 21:11

Прэзідэнт ЗША назваў «адзіную прычыну» скасавання перамоў з Пуціным.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на просьбу журналістаў яшчэ раз пракаментаваў прычыну скасавання двухбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, паведамляе РБК.

Амерыканскі лідар падкрэсліў, што дзеянні Расеі ў Керчанскім праліве сталі адзінай прычынай такога кроку. Каментар Трампа прагучаў перад яго сустрэчай з прэм'ерам Японіі Сіндза Абэ ў рамках саміту G20.

«Нам не падабаецца, што адбылося, мы не задаволеныя тым, што здарылася ...> Зыходзячы з таго, што адбылося з караблямі і маракамі, гэта была адзіная прычына [скасавання сустрэчы]», - сказаў Трамп. Трансляцыю паказаў тэлеканал ABC News.

Прэзідэнт ЗША таксама выказаў надзею, што Расея і Украіна змогуць урэгуляваць гэты канфлікт, бо спадзяецца на хуткую сустрэчу з расейскім лідарам.

Апошнія навіны