Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $72 за барэль
- 6.11.2018, 20:50
Апошнім разам ніжэй за $72 кошт барэля Brent быў зафіксаваны ў жніўні.
Кошт аднаго барэля нафты маркі Brent з пастаўкай у студзені 6 лістапада знізіўся на 2,5% і дасягнуў $71,31.
Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на біржы ICE, паведамляе РБК.
Апошнім разам ніжэй за $72 кошт барэля Brent былў зафіксаваны ў жніўні гэтага года.
5 лістапада кошты ўпалі пасля ўвядзення ЗША санкцый у дачыненні да экспарту іранскай нафты. На нафту маркі Brent кошт упаў да $72,64 за барэль, а маркі WTI - да $63,69.
Вашынгтон аднавіў санкцыі супраць Ірана 5 лістапада. Яны тычацца экспарту іранскай нафты і банкаўскага сектара. Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампея заявіў, што эканамічныя абмежаванні будуць таксама ўведзеныя супраць больш за 600 фізічных і юрыдычных асоб з Ірана.