BE RU EN

Le Monde: Затрыманы расейскі мільярдэр Рыбалоўлеў

  • 6.11.2018, 21:12

Мільярдэра затрымалі на запыт пракуратуры Манака.

Расейскі мільярдэр, прэзідэнт футбольнага клуба «Манака» Дзмітрый Рыбалоўлеў змешчаны пад варту на просьбу пракуратуры Манака, паведаміла газета Le Monde. Паводле яе звестак, у апартаментах Рыбалоўлева ў жылым комплексе La BelleEpoque ў Монтэ-Карла прайшлі ператрусы.

Выданне ўдакладняе, што расследаванне ў дачыненні да мільярдэра адкрытае ў тым ліку паводле фактаў «карупцыі і гандлю ўплывам», а таксама саўдзелу ў гэтых злачынствах.

«У першай палове дня ў аўторак, 6 лістапада, Рыбалоўлеў з’явіўся на допыт, на які быў выкліканы некаторы час таму, і дагэтуль знаходзіцца ў аддзяленні», - заявіла РБК крыніца, знаёмая з абставінамі справы.

«Мы шкадуем аб тым, што была парушаная таямніца следства, пра што сведчыць з'яўленне інфармацыі ў адкрытых крыніцах, і просім строга выконваць прэзумпцыю невінаватасці Дзмітрыя Рыбалоўлева», - заявілі адвакаты Рыбалоўлева.

Генконсульства Расеі ў Марсэлі не атрымлівала інфармацыі аб затрыманні Рыбалоўлева, паведаміў прадстаўнік дыпламатычнай установы. «Не атрымлівалі такой інфармацыі», - сказалі ў генконсульстве.

Рыбалоўлеў быў затрыманы ў аўторак раніцай, як піша газета, таксама ў рамках гэтай справы былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек.

Le Monde нагадвае, што ў рамках расследавання справы ў верасні 2017 года сваю пасаду пакінуў міністр юстыцыі Манака Філіп Нарміна, пасля таго, як газета апублікавала артыкул аб сяброўскіх стасунках Нарміна і Рыбалоўлева.

Апошнія навіны