Расейскаму мільярдэру Рыбалоўлеву выставілі абвінавачанне ў Манака
- 7.11.2018, 19:44
Справа звязаная з антыкарупцыйным расследаваннем, якім больш за год займаецца пракуратура Манака.
У Манака выставілі абвінавачванні ў карупцыі ў гандлі ўплывам расейскаму бізнэсоўцу Дзмітрыю Рыбалоўлеву, паведамляе Nice Matin са спасылкай на генпракуратуру княства.
Рыбалоўлева вызвалілі з-пад варты, пакінуўшы пад судовым наглядам.
Акрамя таго, абвінавачванні выставілі адвакатцы Таццяне Бершэдзе, а таксама жонцы і сыну былога міністра юстыцыі Манака Філіпу Нарміну.
Як паведамлялася, 6 лістапада затрымалі расейскага мільярдэра Дзмітрыя Рыбалоўлева. Рыбалоўлеў быў затрыманы для допыту паводле справы аб карупцыі. У яго дома ўлады княства правялі ператрус.