BE RU EN

Аркадзій Бабчанка - расейцам: Хочаш візу ў ЗША? Падпісвайся, што Крым - гэта Украіна

  • 2.12.2018, 20:55

Журналіст прапанаваў цікавы эксперымент.

Вы ж памятаеце, што Расея тут ад гіганцкага жадання нашкодзіць выслала чортаву процьму амэрыканскіх дыпламатаў. І там цяпер чарга ў консульства на год наперад распісаная. І чортава процьма расейцаў ездзіць цяпер атрымліваць амэрыканскую візу ў Кіеў, піша расейскі журналіст Аркадзій Бабчанка ў сваім Telegram-канале.

Я візу ў Штаты атрымліваў дзесьці з год таму. І ў візавым цэнтры побач са мной сядзела дзяўчына. З расейскім пашпартам. "Скажыце, а Вам таксама сорамна?" - спытаў я, кіўнуўшы на ейны пашпарт. Бо мне было вельмі сорамна. "Чаго гэта мне сорамна?" - спытала яна. Менавіта з такой вось інтанацыяй. З націскам. Але пашпарт, праўда, прыбрала. І адсунулася.

Дык вось. Я б замест забароны на ўезд прапаноўваў бы кожнаму расейцу, які ўязджае, падпісваць ліст, у якім ён заяўляе, што Крым - гэта Украіна. Расея - краіна агрэсар. А Пуцін - дыктатар і міжнародны злачынец.

"Я, Пупкін Іван Іванавіч, заяўляю, што ўважаю анэксію Крыму за міжнароднае злачынства, кіраўніцтва Расеі, і Уладзіміра Пуціна асабіста, адказнымі за планаванне, развязванне і вядзенне агрэсіўнай вайны супраць Украіны, а таксама за збіты пасажырскі "Боінг", які рухаўся рэйсам "МН-17", за фундаванне міжнароднага тэрарызму і адкрытую агрэсію ў Керчанскай пратоцы. Санкцыі супраць Расеі падтрымліваю.

На публікацыю гэтай заявы ў публічным доступе даю сваю згоду. Мэтай візіту ва Украіну з'яўляецца атрыманне візы Злучаных Штатаў Амэрыкі. Героям Слава!"

І спіс тых, хто падпісаў. З відэафіксацыяй.

Хочаш амэрыканскую візу ў Кіеве?

Ды не праблема.

Падпісвай.

І ласкава запрашаем.

Апошнія навіны