Фотафакт: Будучы помнік Льву Сапегу ў Слоніме
- 2.12.2018, 21:02
Помнік канцлеру ВКЛ з'явіцца 1 верасня 2019 года.
Камісія ў Слоніме разгледзела эскізныя праекты помніка Льву Сапегу, які плануецца адкрыты 1 верасня 2019 года падчас рэспубліканскага свята беларускага пісьменства і друку.
Як паведамляе «Радыё Рацыя», усяго на конкурс было пададзена 9 работ беларускіх скульптараў. Камісія абрала адзін помнік Льву Сапегу са Статутам ВКЛ у левай руцэ і з булавой у правай. Такі помнік і з'явіцца ў Слоніме ў наступным годзе. Аўтарамі абранага праекта з'яўляюцца В.Пінін, І.Міско і С.Логвін.