BE RU EN

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў бацькам 4-ы раз

  • 2.12.2018, 22:00

Імя для дзяўчынкі пакуль яшчэ не прыдумалі.

2 снежня ў РНПЦ «Маці і дзіця» жонка алімпійскага чэмпіёна ў фрыстайле Наталля Кушнір нарадзіла дзяўчынку, піша kp.by.

Дачка алімпійскага чэмпіёна Антона Кушніра з'явілася на свет а 15.04 2 снежня. Рост - 51 сантымэтар, вага - 3250 грамаў.

- Прынялі, як належнае, жонка вельмі задаволеная абыходлівасцю лекараў РНПЦ «Маці і дзіця», - распавёў Антон Кушнір, які цяпер знаходзіцца на зборах у Фінляндыі. - Імя малой мы пакуль яшчэ не прыдумалі.

- З кім засталіся дзве дачкі і сын, пакуль Наташа нараджала?

- Раніцай 2 снежня Наташа адвезла сына ў нядзельную школу, а сама паехала ў радзільню. Дзве дачкі былі ў дзядулі, Наталлінага бацькі, ён таксама прывёз іх у нядзельную школу, а пасля заняткаў забраў усіх унукаў да сябе. Нашы дзеткі цяпер пад наглядам Наталліных бацькоў. Заўтра мая мама прыедзе з Украіны дапамагаць, дзён на 10... А я вось усцешыўся і далей працую - пара скакаць!

Апошнія навіны