BE RU EN

Савілаў: З гульцамі, якія ёсць у менскім «Дынама», немагчыма трапіць у плэй-оф

  • 20.12.2018, 21:33

Кіраўнік ФХБ пракаментаваў стан спраў у менскім «Дынама».

Кіраўнік ФХБ Генадзь Савілаў распавёў, чаму менскае «Дынама» ўзначаліў Андрэй Сідарэнка, паведамляе pressball.by.

«Удзельнічаў у рэкамендацыі яго кандыдатуры. У нас была задача з тымі хакеістамі, якія ёсць у менскім «Дынама», вельмі складана дамагчыся таго выніку, які краіна хоча, а менавіта трапіць у плэй-оф практычна немагчыма. Але хацелася спыніць падзенне каманды. Вынік не ўсяляе аптымізму, але хочацца верыць, што ідзе нейкая ломка ў падыходзе, дысцыпліне, стаўленні да справы.

Разумею, што хакеістаў найбліжэйшыя 3-4 гады не будзе столькі, колькі было 20 гадоў таму. Трэба павысіць да неймавернасці каэфіцыент дысцыпліны, адказнасці, працаздольнасці, аддачы ў тых гульцоў, што ў нас ёсць. Толькі за кошт гэтага мы можам не прапускаць так шмат і чакаць памылак спаборніка, на волі, на жаданні, на зубах занасіць шайбы ў браму», - адзначыў Савілаў у эфіры «Беларусь 5».

Апошнія навіны