Украіна і Ізраіль падпішуць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю
- 20.12.2018, 21:45
Пагадненне будзе падпісанае ў пачатку 2019 года.
Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і Ізраілем падпішуць у першыя месяцы 2019 года.
Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер-міністр - міністр эканамічнага развіцця і гандлю Сцяпан Кубоў, піша УНИАН.
«Урад ухваліў тэкст пагаднення. Я асабіста ўпаўнаважаны падпісаць гэтае пагадненне. Юрыдычна падпісанне адбудзецца ў першыя месяцы 2019 года. Пра гэта ўжо ёсць дамоўленасць з Дзяржавай Ізраіль», - сказаў ён.
Нагадаем, 28 сакавіка гэтага года Украіна і Ізраіль завяршылі перамовы пра заключэнне пагаднення аб свабодным гандлі. Тэль-Авіў у жніўні заяўляў, што дамова ўжо завершаная, і ў кастрычніку-лістападзе дакумент можа выйсці на фармальнае падпісанне. Кабінет міністраў Украіны ўхваліў праект пагаднення 21 лістапада.