BE RU EN

«Залатая» зямля: топ-10 самых дарагіх участкаў у Менскім раёне

  • 20.12.2018, 21:56

Самы дарагі зямельны ўчастак прадалі ў аграгарадку Сеніца.

У 2018 годзе самым дарагім участкам у Менскім раёне, прададзеным з аўкцыёну, быў зямельны надзел у 15 сотак у аграгарадку Сеніца. Як паведамляе realt.by, ён пайшоў з малатка за 135 046 рублёў, або за 63 644 даляры ЗША ў эквіваленце.

Менскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі сёлета правёў 24 аўкцыёны, на якіх прададзена 219 участкаў на агульную суму 8 623 284 рублі. У рэйтынгу самых дарагіх участкаў - зямля ў населеных пунктах Бараўлянскага і Калодзішчанскага сельсаветаў.

У параўнанні з мінулым годам колькасць прададзеных з аўкцыёнаў участкаў скарацілася - у 2017 годзе было прададзена 408 участкаў на агульную суму 14 448 749 рублёў.

Апошнія навіны