BE RU EN

Міліцыя ломіцца ў кватэру да Змітра Паліенкі

  • 21.12.2018, 12:01

Супраць актывіста ладзяць чарговую правакацыю.

Міліцыя спрабуе ўварвацца ў кватэру да грамадскага актывіста, былога палітвязня Змітра Паліенкі.

Пра гэта актывіст паведаміў у «Фэйсбуку».

«Не магу выйсці з дома. Міліцыя ломіцца ў кватэру», - распавёў Зміцер Паліенка падчас відэатрансляцыі.

Нагадаем, што 13 снежня раніцай Змітра Паліенку затрымалі ў аддзяленні міліцыі на вуліцы Ангарскай у Менску, куды выклікалі раней. Актывіста даставілі ў РАУС Заводскага раёна Менска і мелі намер везці ў суд, але праз чатыры гадзіны выпусцілі на волю без тлумачэння прычын затрымання.

Зміцер Паліенка выйшаў на свабоду 24 кастрычніка і павінен быў амаль штодня з'яўляцца ў Заводскім РАУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкавання. Некалькі разоў экс-палітвязень прыйшоў на лекцыі, а затым адмовіўся гэта рабіць прынцыпова.

У сваім звароце ў пракуратуру актывіст паказаў, што дзеянні супрацоўнікаў міліцыі незаконныя, ніхто не мае права прымушаць яго да працы. Штодзённыя выклікі на лекцыі - гэта таксама неабгрунтаваны кантроль і парушэнне правоў і свабод.

«Не мінуў і першы суд, як далі позву на другі, - паведаміў Зміцер ў сацыяльных сетках. - Я ўжо казаў пра сваё стаўленне да гэтых лекцый і пра тое, чаму я на іх не хаджу і не збіраюся надалей хадзіць. Я не збіраюся скакаць пад дудку тых, хто мяне кінуў за краты і не збіраюся быць у іх на вудзе».

Зміцер Паліенка дадаў, што пратаколы на яго складзеныя паводле артыкула 23.4 («непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі»).

Апошнія навіны