Reuters: Ракетны фрэгат РФ з верталётам рухаецца ў кірунку Азоўскага мора
- 21.12.2018, 14:26
Карабель заўважылі ля Феадосіі.
Расейскі ракетны фрэгат рухаецца ў кірунку Азоўскага мора, паведамляе Reuters са спасылкай на відавочцаў.
Са слоў суразмоўцы агенцтва, фрэгат рухаецца ў 1,5 марской мілі ад берага ля Феадосіі ў акупаваным Крыме.
На борце фрэгата бачны верталёт, піша агенцтва.
28 лістапада паведамлялася, што з Чорнага ў Азоўскае мора адправіўся расейскі марскі тральшчык «Віцэ-адмірал Захар'ін».
Нагадаем, раніцай 25 лістапада памежныя караблі РФ ажыццявілі агрэсіўныя дзеянні супраць трох караблёў ВМС ВС Украіны падчас іх пераходу з порта Адэсы ў порт Марыупаль Азоўскага мора. У выніку тарана памежнага карабля РФ быў пашкоджаны буксір ВМС Украіны.
У гэты ж дзень украінскія караблі былі абстраляныя і захопленыя расейскім спецназам.
26 лістапада Вярхоўная Рада прагаласавала за ўвядзенне ваеннага становішча ў абласцях, якія мяжуюць з РФ, размешчаных уздоўж прыднястроўскага адрэзка ўкраінскай-малдоўскай мяжы, уздоўж узбярэжжа Чорнага і Азоўскага мораў.