BE RU EN

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Ірыну Абельскую

  • 21.12.2018, 14:30

Цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці.

Беларускі дыктатар у пятніцу, 21 снежня, уручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер дзейнасці. Сярод іх і Ірына Абельская.

Цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, галоўная лекарка Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Ірына Абельская ўзнагароджаная Ордэнам Пашаны.

- За кожным высокім званнем, ордэнам, медалём - гісторыя чалавека. Чалавека - стваральніка, таленавітага, працавітага, адданага сваёй справе і краіне, - адзначыў падчас цырымоніі Лукашэнка.

Адзначым, што Ірыну Абельскую шэраг СМІ называе маці малодшага сына дыктатара - Мікалая. Сам дыктатар гэтае пытанне не каментуе.

Абельская стала асабістай лекаркай дыктатара ў канцы 1994 года, у 2001-м узначаліла Рэспубліканскую лякарню кіраўніцтва справамі Лукашэнкі.

Апошнія навіны