Сіноптыкі: У выхадныя ў краіне пацяплее
- 21.12.2018, 15:17
Заўтра на большай частцы Беларусі чакаецца снег.
У выхадныя цыклон прынясе ў Беларусь ападкі і пацяпленне. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.
У суботу, 22 снежня, на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, на паўднёвым захадзе краіны з дажджом. Удзень месцамі чакаецца моцны мокры снег і наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе -5...+1°С, максімальная тэмпература ўдзень -2...+3°С, на захадзе Берасцейскай вобласці да +5°С.
У нядзелю, 23 снежня, чакаецца перавага хмарнага надвор'я, часам снег, мокры снег. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра цягам дня складзе -4...+2°С.
У панядзелак, 24 снежня, пачне паступаць больш халоднае паветра, так што падмарозіць, дарогі будуць слізкімі, а тэмпература паветра цягам дня ў асноўным складзе -1...7°С, уначы месцамі пры прасвятленнях паветра астудзіцца да -9°С, толькі ўдзень на крайнім паўднёвым захадзе месцамі 0...+2°С. На большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдзе кароткачасовы снег.