У Партугаліі праходзяць пратэсты «жоўтых камізэлек»
- 21.12.2018, 16:20
Да пратэстаў заклікалі напярэдадні некалькі розных груп у сацсетках.
У шэрагу гарадоў Партугаліі ў пятніцу прадаўжаюцца пратэсты так званых «жоўтых камізэлек». Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія RTP (пераклад - «Европейская правда»).
Да пратэстаў заклікалі напярэдадні некалькі розных груп у сацсетках. Адна з іх, «Рух жоўтых камізэлек Партугаліі», выпусціла напярэдадні маніфест з патрабаваннем зніжэння падаткаў на электрычнасць, скарачэнне ПДВ і адсоткавай стаўкі пры крэдытаванні малога бізнэсу, а таксама скасаванне падатку на нафтапрадукты і зніжэнне ўдвая ПДВ на паліва.
Мэтай арганізатараў было сабраць масавыя акцыі, якія б пераймалі рух «жоўтых камізэлек» у Францыі.
Як паведамляецца, раніцай на дарогах у шэрагу гарадоў сабраліся невялікія групы пратэстоўцаў, якія налічвалі па 30-40 чалавек, дзе-нідзе пратэстоўцаў налічвалася больш за сотню. Яны спрабавалі блакаваць дарогі, аднак сілы паліцыі перашкодзілі ім у гэтым.
Чакаецца, што яшчэ адбудзецца дэманстрацыя ў цэнтры Лісабона.