У Конга разбіўся самалёт з расейскім экіпажам
- 21.12.2018, 16:30
На борце знаходзілася 23 чалавекі.
Самалёт Ан-26 разбіўся ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК), на яго борце маглі знаходзіцца 23 чалавекі, у тым ліку як мінімум тры расейцы. Як піша «Новая газета», пра гэта паведаміў ТАСС са спасылкай на пасла Расеі ў ДРК Аляксея Сенцебава.
Сенцебаў заявіў, што колькасць чалавек, якія знаходзіліся ў самалёце, удакладняецца. «Цяпер пошукава-выратавальныя працы прадаўжаюцца, месца катастрофы самалёта, а таксама імёны і лёс пілотаў удакладняюцца», - сказаў пасол.
У размове з РБК Сенценбаў дадаў, што ёсць здагадка аб падзенні самалёта ў раку. «Усе тры чальцы экіпажа - грамадзяне Расеі, які працуюць у кампаніі Bon Air», - адзначыў суразмоўца выдання.
Паводле інфармацыі AFP загінулі не менш за шэсць чалавек. Reuters сцвярджае, што АН-26 арандавала выбарчая камісія Конга для транспартавання матэрыялаў да выбараў прэзідэнта, прызначаных на 30 снежня. Грузавое паветранае судна вярталася ў сталіцу ДРК - Кіншаасу з аднаго з памежных з Анголай гарадоў Чыкапу.
Суразмоўцы выдання La Libre сцвярджаюць, што тэхнічны стан Ан-26 быў вельмі дрэнны, а пілоты скардзіліся на перагрэтыя рухавікі самалёта. Сярод іншых прычын падзення - дрэнныя варункі надвор'я, дадалі крыніцы СМІ.