BE RU EN

Аляксандр Глеб: Я стаў вольным агентам

  • 21.12.2018, 16:34

Футбаліст пакінуў БАТЭ.

Былы паўабаронца лонданскага «Арсенала» і «Барселоны» Аляксандр Глеб распавёў sport24.ru, што стаў вольным агентам.

Апошнім клубам 37-гадовага беларускага футбаліста быў БАТЭ, з якім у яго скончыўся кантракт.

Глеб не выключае, што можа прадоўжыць кар'еру ў нейкай экзатычнай краіне, а таксама распавёў пра жаданне пайсці на трэнерскія курсы.

«У мяне скончыўся кантракт з БАТЭ. Цяпер я стаў свабодным агентам. Што будзе далей, я не ведаю. Адпачываю і рыхтуюся да Новага года.

Ці прадоўжу я кар'еру наогул? Паглядзім. Трэба крыху адпачыць, супакоіцца і ўзважана прыняць пастанову. Магчыма, разгледжу варыянты ў Кітаі і іншыя экзатычныя прапановы.

Ёсць жаданне пайсці на трэнерскія курсы», - сказаў Глеб.

Апошнія навіны