BE RU EN

Іларыёнаў: Праз санкцыі федэральны бюджэт РФ не далічыўся $30-40 мільярдаў

  • 21.12.2018, 18:40

Міжнародныя санкцыі за чатыры гады знізілі рост расейскай эканомікі на 8%.

Уводзячы санкцыі супраць Расеі, краіны Захаду хацелі абмежаваць эканамічныя і фінансавыя рэсурсы Крамля для новай агрэсіі. Такое меркаванне выказаў экс-дарадца прэзідэнта РФ Андрэй Іларыёнаў у інтэрв'ю парталу DELFI.

«Найбольш папулярная... ацэнка - гэта 1,5% [расейскага] ВУП, зніжэнне патэнцыйных тэмпаў эканамічнага росту ў Расеі ў параўнанні з патэнцыйна магчымымі, у выніку санкцый. Гэта ацэнка Міжнароднага валютнага фонду. Але яна была зроблена два гады таму. Цяпер, мабыць, з улікам дадатковых санкцый гэтая адзнака можа быць павышаная да 2% ВУП. І калі такога роду санкцыі дзейнічалі апошнія чатыры гады, то значыць, агулам гэта зніжэнне прыкладна на 8% ВУП кумулятыўнага росту расейскай эканомікі», - распавёў ён.

Экс-дарадца прэзідэнта адзначыў, што страты РФ ад санкцый значныя.

«Цяперашні ВУП складае прыкладна $1,6 трлн. Адпаведна, можна палічыць, што 8% ад гэтай лічбы - гэта прыкладна $130 млрд. Агулам, гэта прыстойная эканамічная сума. З іх, дапусцім, каля паловы, блізу 40% можна ацаніць у якасці недаатрымання сродкаў агульнага бюджэту, прыкладна паловы федэральнага бюджэту. Можна сказаць, што федэральны бюджэт не далічыўся $30-40 млрд у выніку ўвядзення гэтых санкцый», - падлічыў Іларыёнаў.

Эканаміст падкрэсліў, што такую суму склалі толькі страты бюджэту РФ.

«$30-40 млрд гэта прыстойная сума, якая пры іншых роўных умовах магла б апынуцца ў руках уладаў, якія маглі б выкарыстоўваць гэтыя сродкі для закупкі вайсковага рыштунку, для правядзення новых вайсковых акцый. І ў гэтым сэнсе пэўны эфект на зніжэнне патэнцыялу агрэсіўных дзеянняў у нас у наяўнасці», - падсумаваў ён.

17 снежня 2018 года паслы ЕЗ узгаднілі падаўжэнне эканамічных санкцый супраць РФ, уведзеных праз агрэсію РФ на Данбасе. Тэрмін папярэдніх заканчваецца 31 студзеня 2019 года. Яны нацэленыя на фінансавы, энэргетычны і абаронны сектары, а таксама на тавары двайнога прызначэння.

Акрамя таго, супраць Расеі ўведзеныя абмежавальныя захады праз дзеянні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту або незалежнасці Украіны (тэрмін іх дзеяння заканчваецца 15 сакавіка 2019 году), а таксама праз анэксію Крыма (дзейнічаюць да 23 чэрвеня 2019 года).

Апошнія навіны