Forbes апублікаваў топ-10 удачлівых і няўдачлівых бізнэсоўцаў года
- 21.12.2018, 18:47
На першым месцы ў спіс удалых бізнэсоўцаў - заснавальнік Amazon Джэф Безас.
Часопіс Forbes апублікаваў спісы 10 самых удачлівых і няўдачлівых бізнэсоўцаў.
На першым месцы ў спісе ўдалых бізнэсоўцаў - заснавальнік Amazon Джэф Безас. Яго багацце вырасла амаль на 28 мільярдаў даляраў і цяпер складае больш за 127 мільярдаў, паведамляе svoboda.org.
На другім месцы ў рэйтынгу удачлівым бізнэсоўцаў знаходзіцца заснавальнік японскага брэнда Uniqlo Тадасі Янаі. Ён павялічыў свой даход на сем мільярдаў даляраў. У 2018 году прыбытак Янаі склаў больш за 27 мільярдаў даляраў.
На трэцім месцы - прэзідэнт нафтавай кампаніі ЛУКОЙЛ расеец Вагіт Алекпераў. Яго багацце склала 19,5 мільярдаў даляраў. За год яно павялічылася больш, чым на 4,5 мільярда.
Замыкаюць пяцёрку лідараў медыямагнат Руперт Мёрдак і адзін з галоўных акцыянераў расейскай карпарацыі НОВАТЭК Леанід Міхельсан.
Рэйтынг няўдачлівых бізнэсоўцаў 2018 г. узначаліў заснавальнік і кіраўнік Facebook Марк Цукерберг. Ён страціў амаль 19 мільярдаў даляраў. Багацце Цукерберга ацэньваецца ў 52,5 млрд.
На другім месцы - заснавальнік брэнда Zara Амансіё Артэга. Ён страціў больш за 16 мільярдаў даляраў. Даход заснавальніка Zara ў адыходзячым годзе склаў больш за 59,5 млрд.
Замыкае тройку няўдачнікаў асноўны акцыянер нямецкага вытворцы падшыпнікаў Schaeffler Георг Шэфлер, які страціў больш за 10 мільярдаў даляраў. Яго багацце ацэньваецца ў 35 мільярдаў даляраў.