Лукашэнка ўхваліў кандыдатуру Зася на пасаду генеральнага сакратара АДКБ
- 21.12.2018, 19:01
Арменія кандыдатуру Зася не ўхваліла.
Аляксандр Лукашэнка афіцыйна падтрымаў прызначэнне Станіслава Зася, падпісаўшы адпаведны праект пастановы Рады калектыўнай бяспекі АДКБ, паведамляе прэс-служба дыктатара.
Кіраўнік правёў рабочую сустрэчу са Станіславам Засем. Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі паінфармаваў дыктатара пра свае сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаў - сябраў АДКБ, якія павінны былі ўзгадніць яго кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара арганізацыі. Такая форма прызначэння была прапанаваная Аляксандрам Лукашэнкам на лістападаўскай сустрэчы прэзідэнтаў у Санкт-Пецярбургу.
Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі ўжо наведаў Кыргызстан, Казахстан, Таджыкістан і Расею. Кіраўніка гэтых дзяржаў адобрылі беларускую кандыдатуру. Аляксандр Лукашэнка таксама афіцыйна падтрымаў прызначэнне Станіслава Зася, падпісаўшы адпаведны праект пастановы Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
«Я раней казаў пра тое, што быў не адзін кандыдат ад Беларусі. Але я спыніўся на прапанове Зася, каб паказаць, калі можна так сказаць, прыклад, што пара нам ужо ў гэтай арганізацыі перайсці ад нейкага фармальнага прызначэння былых, адстаўных генералаў (нічога не хачу дрэннага сказаць пра іх) да дзейных маладых і перспектыўных генералаў, каб надаць значэнне гэтай арганізацыі. Тым больш што мы прызначалі адстаўных генералаў, якія ўжо даўно адышлі ад вайсковай службы, ад палітыкі, але ўсё ж такі гэта вайскова-палітычная арганізацыя», - растлумачыў дыктатар сваю пастанову.
Пры гэтым прэс-сакратар выканаўца абавязку прэм'ера Арменіі Арман Егаран заявіў, што генеральны сакратар АДКБ павінен быць абраны з дапамогай кансэнсусу.
«Пазіцыя Арменіі застаецца ранейшай. Генеральны сакратар АДКБ павінен быць прызначаны кансэнсусным шляхам», - сказаў Егаран РІА «Новости».