BE RU EN

ЕЗ працягнуў сектаральныя санкцыі супраць РФ

  • 21.12.2018, 19:10

Прагрэсу ў выкананні менскіх пагадненняў няма, заключылі ў Еўрапейскай радзе.

Еўрапейская рада, вышэйшы палітычны орган ЕЗ, прыняла пастанову падоўжыць сектаральныя санкцыі супраць Расеі да 31 ліпеня 2019 года, паведамляецца на сайце рады.

Пастанова была прынятая аднагалосна.

Пастанове папярэднічалі даклады прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель пра ход рэалізацыі менскіх пагадненняў. Лідары дзвюх краін выступілі 13 і 14 снежня.

«Улічваючы, што ніякага прагрэсу дасягнута не было, Еўрапейская рада прыняла палітычную пастанову падоўжыць эканамічныя санкцыі супраць Расеі», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны