Міністэрства фінансаў: З 1 студзеня змяняюцца правілы разліку адзінага падатку
- 21.12.2018, 21:15
У Міністэрстве фінансаў падрыхтавалі для беларускіх ІП «навагоднія» новаўвядзенні.
Пра гэта БелТА паведамляе са слоў намесніка міністра фінансаў Дзмітрыя Кійко.
Абмяркоўваючы змены Падатковага кодэкса, намеснік міністра распавёў пра скасаванне мінімальных і максімальных велічынь падатковых ставак, якія цяпер усталёўваюць мясцовыя «Cаветы дэпутатаў». У 2019 годзе застануцца толькі агульныя стаўкі адзінага падатку, дыферэнцыраваныя па рэгіёнах: Менск, абласныя цэнтры, райцэнтры і гарады раённага падпарадкавання, сельская мясцовасць. Павялічваць падаткі на месцах цяпер будзе забаронена, а вось паменшыць - максімум да 2 разоў, дазволяць.
- Плацельшчыкам адзінага падатку з 1 студзеня дазваляе выбіраць падатковы рэжым. Напрыклад, па-ранейшаму плаціць адзіны падатак, або перайсці на спрошчаную сістэму падаткаабкладання, або пачаць плаціць па агульнай сістэме выплаты падаходнага падатку, - пракаментаваў Дзмітрый Кійко.