BE RU EN

Расейскі валютны рынак зноў тоне

  • 22.12.2018, 21:43

Амерыканскі фонд згуляў супраць расейскага рубля на грошы Цэнтрабанка.

Расейскі валютны рынак зноў тоне пад ударам буйных пакупнікоў даляраў.

У чацвер курс прабіў 68 расейскіх рублёў, а ў пятніцу ўпершыню з верасня падняўся ўжо вышэй за 69. Да 21.52 паводле беларускага часу ўгоды праходзілі па 69,09 рубля за даляр і 78,52 расейскіх рубля за еўра, піша finanz.ru.

Спробы рубля ўмацавацца выдыхаюцца да вечара, а ціск на курс узмацняецца пасля адкрыцця гандлю ў ЗША, што ўскосна паказвае на руку «заакіянскіх інвестараў», адзначае аналітык «Альпары» Ганна Бардова.

Пры гэтым прынамсі адзін такі інвестар выкарыстоўвае для сваіх аперацый грошы Банка Расеі.

А 17.55 паводле беларускага часу 20 снежня ЦБ выдаў невядомаму ўдзельніку 97,395 рублёў праз «валютны своп».

Праз пяць хвілін на рынку пачалася скупка валюты. Дзве траціны заявак на продаж даляраў, зарэгістраваных біржай на той момант, былі змецены менш чым за гадзіну, а курс падскочыў вышэй за 68.

Частка крэдыту ЦБ -26,1 рублёў - той жа гулец памяняў на даляры ў Цэнтрабанку - таксама праз аперацыю своп, указваюць аналітыкі Ашчадбанк CIB: аб'ём угоды склаў 386 млн даляраў.

У пятніцу пакупнік зноў вярнуўся на рынак а 19.00. За паўтары гадзіны з 1183 заявак на продаж даляраў на рынку засталося толькі 730, а курс прабіў 69 расейскіх рублёў.

Рызыкі для рубля нарастаюць: за 2018-ы год ён абясцэніўся на 15%, а ў 2019-м сутыкнецца з яшчэ большай колькасцю выклікаў, папярэджвае галоўны аналітык «БКС Прэм'ер» Антон Пакатовіч.

У сакавіку-красавіку скончыцца «санкцыйная адтэрміноўка» ў кангрэсе ЗША, а працэс «колькаснага ўзмацнення жорсткасці» працягнецца.

ФРС, скарачаючы баланс, выключыць з сістэмы ў наступным годзе яшчэ 600 млрд даляраў, нагадвае Пакатовіч: гэта знізіць даступнасць даляраў на рынку і прывядзе да далейшага сцісканню даляравай ліквіднасці.

Каб утрымацца ў дыяпазоне 65-67 за даляр, працягвае экспэрт, рублю патрэбна істотна больш дарагая нафта - па 65-75 за барэль.

Падзенне барэля да 50 здольнае ўзняць даляр да 80 рублёў, папярэджвае Пакатовіч. Сярэднегадавы курс пры гэтым складзе 73-75 рублёў.

Апошнія навіны