Хаўбэк БАТЭ Іваніч трэцім разам адхіліў прапанову «Црвены Звязды»
- 24.12.2018, 21:41
Раней хаўбэк нацыянальнай каманды Чарнагорыі заяўляў, што ў Сербіі ён зможа выступаць толькі ў складзе «Вайводзіны».
Хаўбэк БАТЭ і нацыянальнай каманды Чарнагорыі Мірка Іваніч не пяройдзе ў сербскую «Црвену Звязду», паведамляе pressball.by.
Як паведамляе espreso.rs, паўабаронца адхіліў трэцюю прапанову ад белградскага клуба. Як чакаецца, «Црвена Звязда» пакіне спробы набыць Іваніча.
Раней Мірка заяўляў, што ў Сербіі ён зможа выступаць толькі ў складзе «Вайводзіны», колеры якой ён абараняў у 2012-2016 гадах.