Нэймар хоча вярнуцца ў «Барсэлону»
- 25.12.2018, 20:44
Нападнік «ПСЖ» увесь час тэлефануе кіраўніцтву каталонскага клуба.
Нападнік «ПСЖ» Нэймар усё яшчэ разлічвае перайсці ў «Барсэлону».
Паводле інфармацыі As, бразілец па-ранейшаму хоча вярнуцца і спрабуе даць зразумець гэта «Барсе». Крыніца ў «Барсэлоне» паведаміла выданню, што Нэймар увесь час тэлефануе кіраўніцтву клуба, піша «Трыбуна».
У «Барсэлоне» мяркуюць, што яго трансфер будзе складана ажыццявіць. Опцыі выкупу гэтым летам не будзе, а ў 2020 годзе яна складзе 160 мільёнаў еўраў.
У клубе разумеюць, што ў Нэймара засталася моцная сувязь і з горадам, і з камандай, ён падтрымлівае стасункі з гульцамі і заходзіць у раздзявальню, калі прыязджае ў Гішпанію.
Адзін з варыянтаў, пры якіх гэты трансфер можа ажыццявіцца - пераход Усмана Дэмбеле ў «ПСЖ», які хоча мець як мага больш гульцоў у камандзе Францыі ў складзе.