BE RU EN

Лукашэнка і Пуцін яшчэ раз сустрэнуцца да новага года

  • 25.12.2018, 21:41

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка беларускага правадыра.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб новай сустрэчы да новага года. Пра гэта БелТА заявіла прэс-сакратарка беларускага дыктатара Наталля Эйсмант.

Кіраўнікі, асабліва падчас сустрэчы сам-насам, зрабілі сур'ёзны аналіз дамоўленасцяў у рамках «саюзнай дзяржавы», іх рэалізацыю.

«Было адзначана адставанне ў некаторых пазіцыях і пазначаны намер гэтыя працэсы актывізаваць (гэта тычыцца, напрыклад, правядзення адзінай узгодненай прамысловай палітыкі і гэтак далей)», - адзначыла Эйсмант.

«У выніку кіраўнікі дзяржаў дамовіліся да новага года правесці яшчэ адну сустрэчу для прыняцця неадкладных пастаноў. Найперш гэта звязана з жаданнем прэзідэнта Расеі глыбей паглыбіцца ў сутнасць праблем, каб знайсці шляхі іх развязання. Дата гэтай сустрэчы будзе ўзгодненая дадаткова з улікам графікаў кіраўнікоў дзяржаў», - дадала прэс-сакратарка.

Апошнія навіны