BE RU EN

Адміністратар ХК «Нёман» прысвоіў €4655, выдадзеных дзецям на паездку ў Эстонію

  • 26.12.2018, 15:40

Падазраваны прызнаўся ў злачынстве.

У міліцыю звярнуўся трэнер спартовай дзіцяча-юнацкай школы «Нёман» у хакеі. Ён заявіў аб крадзяжы ў яго партманэта, у якім былі 4655 еўраў, выдадзеныя клубам для паездкі дзіцячай каманды ў Эстонію, паведамляе сайт СК.

Пад падазрэнне трапіў 29-гадовы адміністратар хакейнага клуба «Нёман». Падчас допыту падазраваны прызнаўся ў злачынстве. Усе грошы клуба ў яго канфіскаваныя.

Адміністратару выстаўленае абвінавачванне, ён знаходзіцца пад вартай.

Апошнія навіны