BE RU EN

Стала вядома, колькі будуць каштаваць квіткі на матч БАТЭ - «Арсенал»

  • 28.12.2018, 20:35

Матч 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы пройдзе на «Барысаў-Арэне» 14 лютага.

Стала вядома, колькі будуць каштаваць квіткі на матч БАТЭ - «Арсенал» (Лондан).

Матч 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы пройдзе на «Барысаў-Арэне» 14 лютага (пачатак а 20:55).

Як інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ, квіткі вышэйшай катэгорыі будуць каштаваць 110 рублёў, 1-й – 90, 2-й – 70, 3-й катэгорыі – 50 рублёў.

У адны рукі будуць прадаваць не больш за два квіткі. Пра парадак іх рэалізацыі клуб паведаміць пазней.

Матч у Лондане пройдзе 21 лютага.

БАТЭ гуляў з «Арсеналам» у Лізе Еўропы ў 2017 годзе, былі дзве паразы — 2:4 (дома) і 0:6 (у гасцях).

Апошнія навіны