BE RU EN

Італьянец ішоў пешшу ў Беларусь, каб убачыць Менск

  • 28.12.2018, 21:32

Вельмі ўпартага італьянскага краязнаўца апытваюць цяпер беларускія памежнікі.

Хлопец у што б там ні стала хацеў трапіць у Беларусь, ішоў праз снегу і ўкраінскую радыяцыйную зону адчужэння, трываў нястачы. Яго не пусцілі, пасадзілі ў камеру. Выстаўляюць незаконнае перасячэнне мяжы, рыхтуюцца вярнуць украінскім уладам, піша «Онлайнер».

Паводле інфармацыі ДПК, 27 снежня ў Нараўлянскім раёне быў затрыманы 29-гадовы грамадзянін Італіі. Ішоў па навігатары з боку ўкраінскай зоны адчужэння, якая прымыкае да беларускай мяжы.

Падарожнік патлумачыў, што захапляецца экстрэмальным турызмам. Яшчэ ў сакавіку вывучыў памежны ўчастак украінскай зоны адчужэння. Наважыў праверыць свае здольнасці і перайсці мяжу. З Кіева да рэжымнай тэрыторыі яго падвёз сябар, далей італьянец адправіўся пешшу, гледзячы ў мабільнік. Кажа, потым планаваў наведаць Менск, дабраўшыся туды на таксі.

Пачаты адміністрацыйны працэс. Замежніку ставяць у віну незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне правілаў знаходжання ў краіне. Пасля разбору турыста перададуць украінскаму боку.

Апошнія навіны