Захараў: нам сказалі, што грошай у краіне няма
- 28.12.2018, 21:54
Галоўны трэнер «Юнацтва» - пра фінансаваую сітуацыю ў беларускім спорце.
Галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў заявіў, што мець другую каманду ў КХЛ для Беларусі нерэальна.
- Міхаіл Міхайлавіч, калі вас апошнім разам клікалі працаваць у КХЛ?
- Шчыра кажучы, я нікуды і не збіраўся з'язджаць. Першапачаткова думаў, што такі стадыён як «Чыжоўка-Арэна» ствараецца менавіта для КХЛ. Таму мне здавалася, «Юнацтва» стане на рэйкі і ўвойдзе ў Лігу, што аказалася поўнай ілюзіяй. З тым, што адбываецца сёння ў нашым хакеі, зрабіць гэта нерэальна.
- Але ці была рэальная магчымасць там апынуцца?
- Мне здавалася, што гуляць з «Юнацтвам» у КХЛ цалкам магчыма. Мне прапаноўвалі пайсці асістэнтам у расейскія клубы, аднак я ўсё роўна думаў, што такі стадыён будзе выкарыстоўвацца пераважна не ў чэмпіянаце Беларусі. Усе выказваюцца станоўча пра яго ўзровень. Ды я вам больш скажу. У Казахстане будавалі новую пляцоўку, адштурхваючыся ад нашага праекта. Мы ім аддалі. СКА цяпер будуе сабе стадыён на 22 тысячы гледачоў. Так нам тэлефанавалі з клуба і прасілі праект нашай распранальні. Мы таксама падзяліліся. А аднойчы «Юнацтву» сказалі, што грошай у краіне няма - на гэтым усё скончылася. І мець іншую каманду ў КХЛ для Беларусі сапраўды нерэальна. Хоць наш клуб шмат чаго дамогся і ў чэмпіянаце Беларусі, і ў Кантынентальным кубку, перамагаў у таварыскіх матчах «Дынама» — як перадае by.tribuna.com, сказаў Захараў у інтэрв'ю Тарасу Шчыраму.