У Расеі можа лопнуць іпатэчная бурбалка
- 30.12.2018, 21:01
Аналітыкі зрабілі прагноз.
Аналітыкі ЦБ РФ папярэдзілі пра рызыку ўзнікнення іпатэчнай бурбалкі, піша finanz.ru. У аналітычнай запісцы дэпартамента даследаванняў і прагназавання Цэнтрабанка пад назвай «Досвед двух крэдытных бумаў у Расеі і бягучы рост іпатэкі: чаму важна своечасова спыніцца» аналізуюцца бумы на рынках карпаратыўнага крэдытавання ў 2005-2007 гг. і незабяспечанага спажывецкага крэдытавання ў 2011-2013 гг.
На думку аўтараў (якое можа адрознівацца ад афіцыйнай пазіцыі рэгулятара), з гэтых сітуацый можна атрымаць важныя ўрокі для рынку іпатэкі.
Так, вывучыўшы два расейскія крэдытныя бумы, аналітыкі ЦБ прыходзяць да высновы аб тым, што зародкі будучых праблем у банкаў фармуюцца раней, чым ён дасягае свайго піку. Акрамя таго, крэдытны бум па меры «сталення» праз свае пазітыўныя макраэканамічныя эфекты (рост сукупнага попыту ў эканоміцы, занятасці, заробкаў, настрою вытворцаў і спажыўцоў) уплывае на чаканні банкаў і пазычальнікаў, праз што банкі могуць недаацэньваць рызыкі. Па-трэцяе, у рэгулятара ёсць «рэальная магчымасць своечасовага прагназавання праблем» у банкаў у рэальным часе.
Як такога перагрэву ў іпатэчным крэдытаванні няма, але ёсць некаторыя перадумовы да таго, што ён можа адбыцца ў будучыні, згодны аналітык Fitch Аляксандр Данілаў. Расце доля крэдытаў з нізкім першапачатковым унёскам (менш за 20% ад кошту жылля), цяпер яна вышэй за 40% у новых выдачах, адзначае ён. Рызыка ў тым, што, калі кошты на жыллё рэзка ўпадуць, закладная забеспячэнне не будзе пакрываць кошт крэдыту, тлумачыць экспэрт.
Казаць аб перагрэве рана - рынак іпатэкі яшчэ занадта малы, разважае галоўная эканамістка Альфа-банка Наталля Арлова. У той жа час эканоміка цяпер выходзіць з электаральнага цыклу і дынаміка даходаў насельніцтва будзе пагаршацца, але наўрад ці пазычальнікі і банкі ўжо ўсведамляюць гэтыя рызыкі, падзяляе яна неспакой аўтараў запіскі.
Паводле прагнозаў «Дом.РФ», выдача іпатэчных крэдытаў сёлета стане рэкорднай і дасягне 3 трлн рублёў. У кастрычніку гадавыя тэмпы росту склалі 40%. Пры гэтым рэальныя даходы расейцаў зніжаюцца пяты год запар, паводле звестак Расстата за 11 месяцаў: у студзені - лістападзе яны зменшыліся на 0,1% з улікам аднаразовай выплаты 5000 рублёў пенсіянерам у студзені 2017 года.
Спажываць пры гэтым людзі сталі больш: абарот розніцы за 11 месяцаў павялічыўся ў гадавым вымярэнні на 2,6%. Норма ашчаджанняў насельніцтва ў III квартале 2018 г. абрынулася да 0,3% з 6,5% у II квартале, мінімальнай з 2004 года долі даходу, накіраванай расейцамі на ашчаджання, указвалі аналітыкі ЦБ ў бюлетэні «Пра што кажуць трэнды», называючы адной з ключавых прычын рост спажывецкага крэдытавання, у тым ліку іпатэкі.