BE RU EN

Новы год крочыць па планеце

  • 31.12.2018, 19:36

У якіх краінах ужо сустрэлі 2019 год.

Жыхары некаторых краінаў ужо святкуюць Новы год. Раней за ўсіх 2019-ы сустрэлі астравы Кірыбаці, Тонга і Самоа, размешчаныя ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна. А 14-й паводле менскага часу Новы год пачалі святкаваць у Новай Зеландыі, а праз гадзіну – у Аўстраліі, паведамляе tut.by.

Наступнымі краінамі, у якіх прабілі навагоднія куранты, сталі Японія і абедзве Карэі. Апошнімі будуць амерыканская частка выспы Самоа і востраў Бэйкер у Ціхім акіяне, якія сустрэнуць Новы год 1 студзеня а 14-й паводле менскага часу.

Апошнія навіны