Напярэдадні Новага года былі затрыманыя трое абаронцаў Курапатаў
- 31.12.2018, 22:16
Абарона ўрочышча прадаўжаецца нават напярэдадні вялікага свята.
Як паведаміў у «Фэйсбуку» сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец, абаронцы Курапатаў Дзяніс Урбановіч, Наталля Ладуцька і яшчэ адная абаронца Курапатаў былі затрыманыя.
Гэта адбылося пасля правакацыі наведвальніка рэстарацыі «Поедем поедим», які на вялікай хуткасці заехаў на тэрыторыю забаўляльнага цэнтра, паведамляе «Радыё Свабода».
Пры затрыманні Наталлю Ладуцьку цягнулі па снезе і збівалі, старшыню Маладога Фронту Дзяніса Урбановіча выпіхнулі з аддзела міліцыі. Там застаюцца дзве жанчыны. Яшчэ тры абаронцы знаходзяцца каля Бараўлянскай міліцыі, трое застаюцца на варце, паведамляе Севярынец.
Пазней стала вядома імя затрыманай жанчыны - Валянціна Дзядок. На яе і Наталлю Ладуцьку ў міліцыі склалі пратаколы.