BE RU EN

Ігар Стасевіч стаў найлепшым футбалістам Беларусі

  • 4.12.2018, 21:43

Паўабаронца БАТЭ другім разам прызнаны найлепшым футбалістам краіны.

На цырымоніі закрыцця футбольнага сезону «Зорны мяч» стала вядома імя найлепшага футбаліста Беларусі, паведамляе «Трибуна».

Другім разам у кар'еры ім стаў паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч.

Беларускі трэнер ЦСКА Віктар Ганчарэнка прызнаны найлепшым трэнерам Беларусі 2018.

Гэтую ўзнагароду спецыяліст атрымаў восьмым разам і 3-ці год запар.

Трэнер не змог прысутнічаць на цырымоніі.

Апошнія навіны