BE RU EN

Праграміст з Гомеля заплаціў рэкордны падаходны падатак - 30 000 даляраў

  • 8.12.2018, 10:55

За год ён зарабіў блізу паўмільёна рублёў.

Паводле звестак міністэрства падаткаў і збораў, гомельскі праграміст заплаціў падаходны падатак за 2017 год і сума выплачанага склала 59 407 рублёў.

За год ён зарабіў блізу паўмільёна рублёў (гэта больш за $230 тысяч). Грошы айцішнікаў атрымаў ад арганізацыі размешчанай у Сінгапуры ў выглядзе грашовых пералічэнняў за аказаныя паслугі ў IT-распрацоўках, паведамляе tut.by.

Рэкорд гомельскага праграміста пабіў жыхар Лагойскага раёна, які задэклараваў даход на суму 602,3 тысячы рублёў. Крыніца даходу, праўда, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны