Саўмін памяняў кіраўніцтва ў «Белнафтахіме»
- 16.02.2018, 21:42
У старшыні канцэрна прызначаныя новыя намеснікі.
У прэс-службе беларускага ўрада паведамляюць пра кадравыя прызначэнні ў канцэрне «Белнафтахім».
На новыя пасады пастановай Саўміна прызначаныя Уладзімір Сізоў і Святлана Гурына.
Рашэнне кадравых перастановак у Белнафтахіме замацаванае адпаведнай пастановай беларускага ўрада. Пастановы №133 і №134 былі падпісаныя ў пятніцу, 16 лютага 2016 года.
Беларускі канцэрн нафтахіміі з'яўляецца адным з самых буйных прамысловых комплексаў краіны. Прадпрыемства было створанае больш за дзесяць гадоў таму, у красавіку 1997 года. У канцэрне працуюць розныя прадпрыемствы і арганізацыі што здабываюць і перапрацоўваюць нафту і нафтапрадукты, хімію і нафтахімію, а таксама якія займаюцца іх транспарціроўкай. Акрамя таго ў канцэрне функцыянуюць розныя навуковыя, праектна-канструктарскія, будаўнічыя, рамонтныя і пусканаладачныя арганізацыі. А таксама наладжаная буйная фірмовая тавараправодная сетка.