Трамп прапанаваў узняць узроставы парог на нашэнне зброі
- 22.02.2018, 21:38
Прэзідэнт ЗША хоча павялічыць ўзроставы цэнз на куплю і нашэнне даўгарулевай зброі да 21 года.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра намер павялічыць узроставы цэнз на куплю і нашэнне даўгарулевай зброі да 21 года.
Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.
«Я буду актыўна прасоўваць правядзенне ўсебаковых праверак [для тых, хто хоча набыць зброю] з акцэнтам на псіхічнае здароўе», - напісаў Трамп.
Ён таксама заклікаў забараніць продаж прылад, якія дазваляюць мадэрнізаваць напаўаўтаматычную зброю і ператварыць яе ў аўтаматычную.
Пасля расстрэлу ў школе ў штаце Фларыда Трамп даручыў Міністэрству юстыцыі ЗША забараніць рэалізацыю прылад, з дапамогай якіх можна мадэрнізаваць зброю для вядзення аўтаматычнага агню.