BE RU EN

Пайшла з жыцця старшыня жаночай партыі «Надзея» Валянціна Матусевіч

  • 25.02.2018, 20:55

Валянціна Матусевіч узначальвала «Надзею» да 2006 года.

Валянціна Матусевіч памерла 23 лютага ў Менску ад цяжкай хваробы, паведаміла «Радыё Свабода».

Да 2006 года яна ўзначальвала жаночую партыю «Надзея». У 2007 годзе з падачы Мінюста партыю ліквідаваў Вярхоўны суд.

Пасля гэтага Валянціна Матусевіч шмат гадоў займалася грамадскай дзейнасцю як намесніца старшыні аргкамітэта для стварэння партыі «Надзея», змагалася за аднаўленне рэгістрацыі партыі.

Развітанне з Валянцінай Матусевіч адбылося сёння, 25 лютага, цела памерлай было крэмаванае. У развітанні браў удзел сын Валянціны Матусевіч, які цяпер жыве ў Польшчы.

Апошнія навіны