Актывістка РЭП: Мой абавязак - падтрымаць маіх сяброў
- 3.02.2018, 20:45
Пераслед незалежнага прафзвязу яшчэ больш з'яднаў яго актывістаў.
Зінаіда Мялешчанка, кіраўніца Круглянскай прафгрупы, хацела выйсці з прафзвязу РЭП праз узрост і здароўе, аднак допыт паводле "Справы прафсаюзаў" прымусіў яе змяніць намеры, піша praca-by.info.
Лідарка Круглянскай прафгрупы прафзвязу РЭП Зінаіда Уладзіміраўна Мялешчанка запэўніла следчага, які праводзіў допыт паводле справы прафзвязу РЭП, пра свой намер змяніць сваю пастанову аб выхадзе з прафзвязу.
- Праз свой узрост і стан здароўя я хацела выйсці з прафзвязу. Аднак, пасля допыту ў якасці сведкі, перадумала. Сказала следчаму, што ў такі цяжкі час для арганізацыі і маіх сяброў я ўважаю за свой абавязак іх падтрымаць і застацца ў прафзвязе РЭП, - сказала Зінаіда Уладзіміраўна.