BE RU EN

Мінабароны РФ: Пілот збітага ў Сірыі Су-25 загінуў

  • 3.02.2018, 20:56

Лётчык катапультаваўся, але загінуў у баі.

Пілот штурмавіка Су-25 вайскова-касмічных сіл Расеі, збітага ў сірыйскай правінцыі Ідліб, выжыў пры катапультаванні, але быў забіты паўстанцамі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на міністэрства абароны РФ.

У міністэрстве заявілі, што лётчык паспеў яшчэ паведаміць аб катапультаванні ў раёне, падкантрольным групоўцы "Джэбхат ан-Нусра". Пры вядзенні бою ён загінуў.

3 лютага ў Сірыі, як мяркуецца, з пераноснага зэнітна-ракетнага комплексу збілі расейскі штурмавік Су-25.

Апошнія навіны