«Цмокi» ўпершыню выйшлі ў плэй-оф Кубка ФІБА
- 7.02.2018, 21:49
Сталічныя баскетбалісты пакуражыліся над Чарнагорскім «Морнар-Барам», выйграўшы з лікам 84:45.
«Цмокi-Менск» сёння перамаглі «Морнар Бар» і ўпершыню выйшлі ў плэй-оф Кубка ФІБА (84:45), паведамляе «Трибуна».
Нагадаем, перамога сталічнага клуба ў 7 балаў у сённяшняй сустрэчы гарантавала камандны выхад у наступны раўнд. Сталічны клуб справіўся з задачай, перамогшы з розніцай «+39».
Першы матч спаборнікаў завяршыўся з лікам 83:76 на карысць чарнагорскай каманды.
Кубак ФІБА
Група K
Цмокi-Менск - Морнар Бар Чарнагорыя 84:45 (22:10, 19:12, 24:12, 19:11)