BE RU EN

«Гомель» падазраюць ва ўдзеле ў дамоўленым матчы

  • 9.02.2018, 20:39

Як паведамляюць расейскія СМІ, кантрольны матч «Урал» - «Гомель» мог быць дамоўленым.

Некамерцыйная арганізацыя Federbet, якая фіксуе дамоўленыя матчы, паведаміла пра падазроныя стаўкі на кантрольны матч паміж «Уралам» і беларускім «Гомелем». Інфармацыя паступіла перад канчаткам першага тайма, паведамляе championat.com.

Падапечныя Аляксандра Тарханава атрымалі валявую перамогу з лікам 5:2. Да 55-й хвіліны «Урал» саступаў з розніцай у два мячы. На 58-й хвіліне Уладзімір Ільін адзін мяч адыграў і амаль адразу ж аформіў дубль, зраўняўшы лік. На 67-й хвіліне Аляксей Яўсееў вывеў «Урал» наперад. На 74-й Георгій Чантурыя рэалізаваў пенальці, а праз чатыры хвіліны Яўсееў усталяваў канчатковы вынік.

«Ставяць вельмі шмат. Матч, магчыма, дамоўлены. Ставяць на перамогу «Урала» ў матчы, на перамогу «Гомеля» у першым тайме, на тотал больш. Спрабуюць праставіць на ТБ 3,5 гола і на поспех расейскага клуба з розніцай у два мячы і больш. Відавочна, «Урал» пераможа з лікам 3:1», - заявіў кіраўнік Federbet Франчэска Баранка па ходзе першага тайма, у якім беларускі клуб забіў першы гол.

«Імаверна, гэта самы падазроны матч, які я бачыў. Ніколі раней у маёй кар'еры такога не было. Таварыскія гульні становяцца практыкаваннем у арганізацыі дамоўленых матчаў», - падкрэсліў Баранка пасля гульні.

Апошнія навіны