BE RU EN

У лясах Гарадзеншчыны злавілі манголаў, якія ішлі ў Польшчу

  • 1.03.2018, 21:24

Памежнікам пра незнаёмцаў паведамілі мясцовыя жыхары.

У лясах Гарадзенскага раёна злавілі двух манголаў, якія ішлі ў Польшчу. Здарэнне адбылося ўвечары 27 лютага. Памежнікам пра незнаёмцаў паведамілі мясцовыя жыхары. У выніку іх затрымалі каля населенага пункта Струбка.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, мужчыны прызналіся, што хацелі нелегальна перайсці мяжу «ў пошуках лепшых умоў жыцця ў Еўразвязе». Аднаму з іх 42 гады, другому - 43. Пры сабе ў манголаў не было дакументаў, яны ўзялі ў дарогу толькі грошы.

Адміністрацыйны працэс у дачыненні да затрыманых распачалі не толькі за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, але і за парушэнне памежнага рэжыму. Мужчыны затрыманыя на тэрмін да 3 дзён. Ім пагражае штраф і, магчыма, дэпартацыя.

Апошнія навіны