BE RU EN

Палітвязня Змітра Паліенку выклікалі на прыём да лекара

  • 10.03.2018, 21:45

Дыягназ палітвязню паставіць не могуць.

Пра гэта ў сваім «Фэйсбуку» паведамляе грамадская актывістка Марына Насенка:

- У Змітра Паліенкі навіны. Праз скандал вакол ягонага здароўя Змітра выклікалі да галоўнага лекара. Далі нейкіх антыбіётыкаў і зялёнку. Але дыягназ паставіць не могуць дагэтуль.

Працуе на вырабе пальчатак, праз гэта ў яго абвастрылася астма. Носіць з сабой заўсёды інгалятар.

Пасылку атрымаў. Пры пералічэнні грошай просіць дасылаць на ягоная імя копію чэка (лепш зарэгістраваным лістом), так лягчэй іх потым атрымаць.

Сябры, толькі праз распаўсюд праўдзівай інфармацыі, акцыі салідарнасці і наўпроставую дапамогу Змітру, мы можам змяніць ягонае становішча.

Ягоны дыягназ усё ж застаецца невядомым. Міжнародны вязень сумлення Зміцер Паліенка мае патрэбу ў вашай падтрымцы, - напісала грамадская актывістка.

Апошнія навіны