BE RU EN

Івонка Сурвіла выступіла ў парламенце Канады з нагоды 100 угодак БНР

  • 11.03.2018, 20:55

У Канадзе ўрачыста адсвяткавалі знакавую дату.

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла выступіла ў парламенце Канады з нагоды 100-годдзя БНР, паведамляе «Радыё Свабода».

Атаўскай аддзел Згуртавання беларусаў Канады і Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе арганізавалі 11 сакавіка ўрачыстае святкаванне угодкаў БНР. Памяшканне для свята прадставіў парламент Канады. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла прывітала прысутных па-беларуску, па-ангельску і па-французску.

Апошнія навіны