Лукашэнку перадалі амаль 80 тысяч подпісаў у абарону маршрутчыкаў
- 12.03.2018, 21:47
Кожны чацвёрты подпіс у калектыўным звароце са Слуцка.
Прыняты і зарэгістраваны калектыўны зварот беларусаў да Лукашэнкі з 74 179 подпісамі ў абарону маршрутчыкаў пад ім.
Як піша kurjer.info, пра гэта паведамілі ў групе «Транспарт Беларусь» ва «Укантакце».
«Цяпер засталося дачакацца адказу, але пакуль улада будзе думаць - мы можам дапамагчы паскорыць гэты працэс і данесці важнасць гэтага пытання яшчэ і праз асабістыя звароты», - напісаў у групе адзін з яе актыўных удзельнікаў, праграміст Максім Новікаў.
Нагадаем, што за два тыдні ў абарону маршрутчыка падпісаліся 80 000 чалавек, з іх 20 000 - у Слуцку.
Каб выказаць сваё меркаванне і падзяліцца сваёй гісторыяй, можна звярнуцца пісьмова ў наступныя інстанцыі:
Адміністрацыю Лукашэнкі
Адрас 220 016, г. Менск, вул. К. Маркса, 38
Тэлефон: (8-017) 222-32-17 Факс: (8-017) 226-06-10
Савет Міністраў
Адрас 220 010, г. Менск, вул. Савецкая, 11, дом ўрада
Тэлефон: (8-017) 222-61-05 Факс: (8-017) 222-66-65
«Савет рэспублікі» «нацыянальнага сходу»
Адрас 220 016, г. Менск, вул. Чырвонаармейская, 4
Тэлефон: (8-017) 222-66-94 Факс: (8-017) 222-66-94
«Палата прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу»
Адрас 220 010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11, дом ўрада
Тэлефон: (8-017) 222-35-14 Факс: (8-017) 227-37-84
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Адрас 220 050, г. Мінск, вул. К. Маркса, 3
Тэлефон: (8-017) 227-20-15 Факс: (8-017) 289-14-84
Нагадаем, 28 лютага прадстаўнікі службаў маршрутнага таксі пачалі збіраць подпісы случчакоў для калектыўнага звароту да Лукашэнкі, каб падтрымаць прадпрымальнікаў і захаваць міжгароднія перавозкі пасажыраў прыватнікамі.