BE RU EN

У Нямеччыне не маюць намеру прызнаваць выбары прэзідэнта РФ у Крыме

  • 17.03.2018, 20:12

Крым не з'яўляецца адміністрацыйнай адзінкай Расеі, таму там не могуць праводзіцца расейскія выбары.

Урад Нямеччыны не мае намеру прызнаваць выбары прэзідэнта Расеі ў анэксаваным Крыме. Пра гэта ў каментары "Укринформу" заявіў прадстаўнік міністэрства замежных справаў ФРГ Райнар Брэуль.

"Наша пазіцыя выразная: была незаконная анэксія Крыма. На наш погляд, Крым не з'яўляецца адміністрацыйнай часткай Расеі і, адпаведна, там не могуць праводзіцца выбары расейскага прэзідэнта", – заявіў дыпламат.

У цэлым жа, кажучы пра будучыя прэзідэнцкія выбары ў РФ, Брэуль заявіў, што для Берліна важна, каб яны прайшлі "свабодна і сумленна", гэта мае галоўнае значэнне.

Прэзідэнцкія выбары ў РФ адбудуцца 18 сакавіка 2018 года – у дзень гадавіны анэксіі Крыма.

23 лютага Міністэрства замежных справаў Украіны накіравала знешнепалітычнай установе РФ ноту пратэсту з нагоды правядзення выбараў расейскага прэзідэнта на тэрыторыі Крыма. Кіраўнік установы Павел Клімкін паабяцаў, што Кіеў будзе дамагацца санкцый для датычных да волевыяўлення.

Намеснік кіраўніка расейскага Цэнтрвыбаркама Мікалай Булай 23 лютага сказаў, што Украіна не зможа перашкодзіць выбарам прэзідэнта Расеі ў анэксаваным Крыме.

16 сакавіка міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакоў заявіў, што грамадзяне Расеі не змогуць прагаласаваць за свайго прэзідэнта ў дыпламатычных місіях РФ на тэрыторыі Кіева, Харкава, Адэсы і Львова.

У расейскім ЦВК заявілі, што ўкраінскія ўлады "не ведаюць нормаў міжнароднага права".

Міністэрства замежных справаў РФ назвала забарону грамадзянам Расеі абіраць свайго прэзідэнта на тэрыторыі дыпламатычных прадстаўніцтваў РФ ва Украіне "адкрытым умяшаннем у выключна ўнутраныя справы Расеі".

Апошнія навіны